19 снежня 2026 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева (1906–1982), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча СССР
Леанід Ільіч Брэжнеў нарадзіўся 19 снежня 1906 г. у сяле Каменскае Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад у Днепрапятроўскай вобласці) у сям’і рабочага-металурга. Вучыўся ў гімназіі, землеўпарадкавальна-меліярацыйным тэхнікуме. У 1927 г. працоўны шлях пачаў землямерам у Беларусі — Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, жыў на пастоі ў в. Перавалочна, там маладога спецыяліста доўга памяталі.
2 лютага 2026 г. — 500 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага (1526–1608), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
Канстанцін (пры хрышчэнні Васілій) Канстанцінавіч Астрожскі нарадзіўся 2 лютага 1526 г. у г. Тураў (цяпер Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці), які належаў яго маці Аляксандры, князёўне слуцкай. Яго бацька — Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460–1530) — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. У бацькоўскім доме правёў дзяцінства і юнацтва, атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя.
15 кастрычніка 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Іцхака Шаміра (1915–2012), ізраільскага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Іцхак Шамір (Езярніцкі) нарадзіўся 15 кастрычніка 1915 г. у мястэчку Ружаны Гродзенскай губерні (цяпер г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Шлома Езярніцкі, валодаў маленькай гарбарнай майстэрняй, падтрымліваў мясцовую двухгадовую яўрэйскую школу і ўзначальваў яўрэйскую абшчыну. Маці — Перале, была добрасардэчнай, спагадлівай жанчынай, займалася хатнімі справамі. У сям’і выхоўвалася трое дзяцей — Іцхак і дзве яго старэйшыя сястры Мірыям і Рыўка.
27 лістапада 2024 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Хаіма Вейцмана (1874–1952), навукоўца-хіміка, палітыка, лідара сусветнай сіянісцкай арганізацыі, першага прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль (1949–1952)
Хаім Азрыэль Вейцман нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у мястэчку Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Озэр Вейцман (1850–1911), служыў чыноўнікам канторы па сплаве лесу. Маці, Хаіма-Рахель-Леа (1852–1939), нарадзілася ў Моталі, у 1920 г. перасялілася ў Эрэц-Ісраэль і пазней заснавала ў Хайфе першы дом для састарэлых. Сям’я была шматдзетнай, налічвала 15 дзяцей, з якіх Хаім быў трэцім.
21 снежня 2024 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна (1879–1953), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы, Героя Савецкага Саюза
Вісарыёнавіч Сталін (Джугашвілі) нарадзіўся 21 снежня 1879 г. (па іншых звестках у 1878 г.) у г. Горы ў Грузіі. Вучыўся ў Тыфліскай духоўнай семінарыі (1894–1899), быў выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць. Член РСДРП з 1898 г., бальшавік з 1903 г. У 1902–1913 гг. быў неаднаразова арыштаваны і сасланы ў Сібір. Паплечнік У. І. Леніна.
28 кастрычніка 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Булавіцкага (1929–2012), арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці, дзяржаўнага дзеяча
Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі нарадзіўся 28 кастрычніка 1929 г. у в. Чахец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Бацька — Мікалай Усцінавіч Булавіцкі, маці — Марыя Іосіфаўна.
24 ліпеня 1904 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Рыгоравіча Ільясюка (1904–1989), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Барыс Рыгоравіч Ільясюк нарадзіўся 24 ліпеня 1904 г. у в. Пецькі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Варонежскай губерні (сяло Троіцкае). Там Барыс Ільясюк закончыў гімназію.
23 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзмітрыевіча Ромы (1919–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.
30 жніўня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі (1954), дзяржаўнага дзеяча, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Жыццё і дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі звязана з Брэсцкай вобласцю. Тут ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу, а ўжо абраны Прэзідэнтам, часта бывае ў рабочых паездках, знаёміцца з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, вайсковых падраздзяленняў і спартыўных аб’ектаў, гутарыць з мясцовымі жыхарамі. Шмат мерапрыемстваў на Брэстчыне праведзена па ініцыятыве Прэзідэнта.
19 чэрвеня 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Паўлавіча Вакульчыка (1964), дзяржаўнага дзеяча, генерал-лейтэнанта
Валерый Паўлавіч Вакульчык нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 г. у в. Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Павел Дзянісавіч Вакульчык у 1971–1986 гг. працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан». Маці Марыя Аляксееўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры, дырэктар школы ў в. Ліпнікі. Валерый быў старэйшым з траіх дзяцей у сям’і.
Валерый Вакульчык закончыў Радастаўскую сярэднюю школу, паступіў у Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, якое закончыў у 1985 г. У 1985–1991 гг. праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.